Каляды ў Дудутках

Каляды ў Дудутках! 

У снежні 2018 года на тэрыторыі музейнага комплексу адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі. 

Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. 
Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця - пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш). 

Каляды ў Дудутках - выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды. 

Праграма свята «Каляды ў Дудутках”

25 снежня

Галоўная танцавальна-музычная пляцоўка свята - плошча перад сыраварняй

12:00 Пачатак мерапрыемства 

12:05-12:25 Ансамбль беларускай песні “Цернічка

12:25 – 12:45 Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)

12:45-13:00 Сустрэча з Вясёлымі Калядоўшчыкамi

13:00-13:30 Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль Жывiца

13:30-13:55 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”

13:55-14:20 Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)

14:20-14:40 Ансамбль беларускай песні“Цернічка”

14:40-15:00 Гульні і абрадавая варажба ад вядучага, пачастункі

15:00 –15:25 Тэатральная пастаноўка Вясёлыя Калядоўшчыкi

15:30-15:45 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”

15:50-16:15 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль Жывiца

16:15-16:45 Калядная Куцця з Вясёлымі Калядоўшчыкамi

16:45-17:00 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль Жывiца

17:00-17:25 Тэатральная пастаноўка Вясёлыя Калядоўшчыкi

17:25 -18:00 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль Жывiца

 

З 12:00 на тэрыторыі комплексу усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых калядных забаўках, а таксама будзе магчымасць заглянуць ў шацёр варажэі, дзе кожны госць свята зможа атрымаць асабістае прадказанне на будучы год.

* у праграме могуць быць змены

 

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
со вторника по воскресенье
Понедельник выходной день
Вт-Ср: с 10:00 до 17:00 (вход до 16:00)
Чт-Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17:00)
Вход в музей с собаками запрещен